Фрагмент работы
Уводзіны 3 Глава 1 Вобразы “былых” жанчын у малой прозе МІХАСЯ Зарэцкага 5 Глава 2 Праблема маральнага выбару і хрысціянскія каштоўнасці ў апавяданнях пісьменніка 20 Глава 3 40 Праблематыка і сістэма герояў у аповесці «Голы звер» 40 Заключэнне 47 УВОДЗІНЫ Міхась Зарэцкі (Касянкоў Міхаіл Яфімавіч) – таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 1920-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталявання сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар, М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва ў ідэйна-тэматычным, жанрава-стылявым, вобразна-выяўленчым плане і па праву належаць да лепшых дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Пражыў Міхась Зарэцкі дужа кароткае, але ў творчых адносінах багатае і змястоўнае жыццё, якое трагічна абарвалася ў змрочныя гады сталінскай дыктатуры, у перыяд масавых рэпрэсій, што абрынуліся на савецкі народ. Разам з шэрагам іншых беларускіх пісьменнікаў яго расстралялі 29 кастрычніка 1937 года. Нармальнае ўспрыманне сучасным чалавекам гэтага злачынства: за што? Устойлівым адказам на гэта пытанне стала словаспалучэнне «нявінныя ахвяры сталіншчыны, таталітарызму». Так, сапраўды, нявінных ахвяр злачынства, аналагаў якому няма ў гісторыі чалавецтва, было безліч. Аднак Міхася Зарэцкага ніяк нельга назваць нявіннай ахвярай сталіншчыны. Ён моцна «правінаваціўся» перад жудаснай машынай таталітарызму, за гэта і заплаціў жыццём. Слова Зарэцкага – слова Прарока, які папярэджваў пра небяспеку бегу да прорвы... Сам Зарэцкі так сведчыў пра сваю «віну» яшчэ задоўга да трагедыі: «Захапленне літаратурнай творчасцю было ў мяне часткай рамантычнага захаплення «беларускасцю», якое заўладала мною, захаплення ідэяй адраджэння беларускай нацыянальнай культуры» [ 2 ]. Гэтага і не даравалі яму бальшавікі, калі ад часовай падтрымкі беларусізацыі перайшлі да вынішчэння ўсяго, што было з ёю звязана. У многіх творах М. Зарэцкі імкнуўся асэнсаваць паслякастрычніцкую рэчаіснасць, складаныя і супярэчлівыя падзеі беларускай гісторыі 1920-х – пачатку 1930-х гадоў і тую новую мараль, якую прапаведавалі бальшавікі. Пісьменнік адчуваў і паказваў, як гэта новая мараль не лепшым чынам уплывае на людзей, калечыць чалавечыя лёсы. Адной з ахвяраў савецкай змены сістэмы каштоўнасцей стала жанчына, якая адмовілася выконваць сваё прыроднае прызначэнне і станавілася актыўнай грамадскай дзяячкай. Праблема – гэта той бок жыцця, які асабліва цікавіць пісьменніка. Адна і тая ж праблема можа паслужыць асновай для пастаноўкі розных праблем. Праблематыка-пералік праблем, закранутых у творы. Яны могуць насіць дадатковы характар і падпарадкоўвацца галоўнай праблеме [3, с. 10]. Пад праблематыкай мастацкага твора ў літаратуразнаўстве прынята разумець вобласць асэнсавання, разумення пісьменнікам адлюстраванай рэальнасці. Гэта сфера, у якой выяўляецца аўтарская канцэпцыя свету і чалавека, дзе захоўваюцца разважанні і перажыванні пісьменніка, дзе тэма разглядаецца пад пэўным вуглом гледжання. На ўзроўні праблематыкі чытачу як бы прапануецца дыялог, падвяргаецца абмеркаванню тая ці іншая сістэма каштоўнасцяў, ставяцца пытанні, прыводзяцца мастацкія аргументы “за” і “супраць” таго ці іншага жыццёвага прынцыпа ці пазіцыі. Праблематыку можна назваць цэнтральнай часткай мастацкага зместу, таму што ў ёй, як правіла, і заключана тое, дзеля чаго мы звяртаемся да твора – непаўторны аўтарскі погляд на свет. Натуральна, што праблематыка патрабуе павышанай актыўнасці і ад чытача: калі тэму ён прымае як дадзенасць (гэта тое, што паказваецца ў творы), то з нагоды праблематыкі ў яго могуць і павінны ўзнікаць ўласныя меркаванні, згода або нязгода, разважанні і перажыванні, што накіроўваюцца разважаннямі і перажываннямі аўтара, але не цалкам ім тоесныя. Адрозненне тэматыкі ад праблематыкі заключаецца ў тым, што апошняя з’яўляецца суб’ектыўным бокам мастацкага зместу, у ёй у поўнай меры выяўляецца індывідуальнасць аўтара, арыгінальнае аўтарскае светаадчуванне. Навакольная рэчаіснасць прадастаўляе пісьменнікам абмежаваную колькасць тэм, якія нярэдка пераклікаюцца ў розных аўтараў, але праблематыка, якая ўздымаецца ў падобных па тэматыцы творах, ніколі не супадае [3, с. 14]. Асноўная праблема твора, заяўленая аўтарам, часцяком становіцца яго арганізуючым пачаткам, які пранізвае ўсе элементы мастацкай прасторы. Вельмі часта літаратурныя творы шматпраблемныя, і гэтыя праблемы не заўсёды маюць вырашэнне ў творы. У гісторыі літаратуры мы сустракаемся па меншай меры з двума праблемнымі тыпамі зместу твора. Гістарычна першым такім тыпам можна лічыць праблематыку, у якой пісьменнікі рабілі асноўны акцэнт на дынаміцы знешніх змяненняў у лёсе і становішчы асобы. Увага пісьменнікаў засяроджвалася на тым, якія цяжкасці выпадаюць на долю чалавека, як спрыяльныя і неспрыяльныя выпадковасці імкліва змяняюць яго становішча і як сам чалавек “трымаецца” ў гэтай плыні падзей. Творы з такога роду праблематыкай часта называюць “авантурнымі”.